Чыгуначны транспарт у Алжыры
Выгляд
Першыя чыгункі былі пабудаваны ў Алжыры ў 1862 годзе[1]
Чыгункі кіруюцца нацыянальным аператарам SNTF (фр.: Societé Nationale des Transports Ferrovaires) існуючым з 1962 года[1].
У чыгуначным шляху выкарыстоўваюцца сталёвыя, драўляныя і жалезабетонныя шпалы, маса аднаго пагоннага метра рэйкі ў шляху 45 кг і 54 кг[1].
Даўжыня сеткі чыгунак Алжыра 3973 км, з іх электрыфікаваны 283 км[2]. Шырыня каляіны 1435 мм (2888 км) і 1055 мм (1085 км). У лакаматыўным парку цеплавозы і электравозы.
Асноўныя грузы дарогі: жалезная руда, фасфаты, вугаль[1].
Каля 20 % замежнагандлёвых перавозак ажыццяўляецца чыгуначным транспартам[2].
Сетка чыгунак Алжыра звязана з чыгункамі Туніса.
Чыгуначныя сувязі з сумежнымі краінамі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с.: ил.
- ↑ а б Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыгуначны транспарт у Алжыры